Лабараторыя медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі пры неўралагічнай паталогіі

Загадчык лабараторыі

Чапко Ігар Якаўлевіч

Тэл.: (+375 17) 516 70 67

Місія: удасканаленне і аптымізацыя паслуг па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі

Мэта навуковых даследаванняў лабараторыі: ввыкананне навуковых даследаванняў у галіне медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі пацыентаў пры неўралагічнай паталогіі.

Аб'ект даследаванняў: пацыенты з захворваннямі і траўмамі нервовай сістэмы.

Прадмет даследаванняў: стан здароўя, абмежаванні жыццядзейнасці пацыентаў з захворваннямі і траўмамі нервовай сістэмы.

Напрамкі дзейнасці (задачы):

  • распрацоўка навукова-абгрунтаваных падыходаў у фарміраванні сістэмы медыцынскай экспертызы пры неўралагічнай паталогіі;
  • распрацоўка інструктыўна-метадычных дакументаў, якія рэгламентуюць правядзенне медыцынскай экспертызы пры неўралагічнай паталогіі;
  • аналіз фарміравання і дынамікі інваліднасці пры неўралагічнай паталогіі ў Рэспубліцы Беларусь;
  • распрацоўка і ўкараненне метадаў для аб'ектывізацыі наяўнасці і ступені выяўленасці парушэнняў, абмежаванняў жыццядзейнасці і сацыяльнай недастатковасці (інваліднасці) у пацыентаў з неўралагічнай паталогіяй;
  • распрацоўка і ўкараненне метадаў для ацэнкі вынікаў захворванняў і траўмаў нервовай сістэмы, медыцынскай рэабілітацыі з выкарыстаннем "Міжнароднай класіфікацыі функцыянавання, абмежаванняў жыццядзейнасці і здароўя»;
  • распрацоўка метадычных асноў медыцынскай экспертызы пры асобных назалагічных формах;
  • распрацоўка стандартаў экспертна-рэабілітацыйнай дыягностыкі пры захворваннях нервовай сістэмы;
  • абгрунтаванне і аптымізацыя, пошук шляхоў зніжэння тэрмінаў часовай непрацаздольнасці пры неўралагічнай паталогіі;
  • распрацоўка і ўкараненне сучасных тэхналогій рэабілітацыі пры інвалідызуючай неўралагічнай паталогіі;
  • распрацоўка і ўкараненне методык для аб'ектывізацыі наяўнасці і ступені выяўленасці парушэнняў, абмежаванняў жыццядзейнасці і сацыяльнай недастатковасці (інваліднасці) ў пацыентаў з неўралагічнай паталогіяй;
  • распрацоўка, карэкцыя і ўкараненне праграм медыцынскай рэабілітацыі;
  • распрацоўка крытэрыяў эфектыўнасці рэабілітацыі;
  • пошук і аналіз перадавых рэабілітацыйных тэхналогій, методык, якія выкарыстоўваюцца ў агульнасусветнай практыцы, эксперыментальная адаптацыя і ўкараненне;
  • распрацоўка канцэпцыі далейшага развіцця рэабілітацыйнай дапамогі пры захворваннях нервовай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь;
  • укараненне тэхналогій, методык па асобных аспектах медыка-сацыяльнай экспертызы і рэабілітацыі ва ўстановах аховы здароўя;
  • арганізацыйна-метадычная і кансультатыўная дапамога ўстановам, якія ажыццяўляюць медыцынскую экспертызу і рэабілітацыю.
  • eacf225a02dcd35ad59cd79ada5a6acd
  • год качества
  • БРСМ1
  • MEDNET.BY —
Электронная медицинская библиотека
 

С целью улучшения работы и для обеспечения технической возможности функционирования сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта). Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «Принять» Работа с персональными данными