Фізіятэрапеўтычнае аддзяленне

Загадчык аддзяленнем:

Марцiнеўскi Аляксандр Філіпавіч

Тэлефон: (+375 17) 516 70 97

Рэабілітацыйныя праграмы ўключаюць выкарыстанне розных фізіятэрапеўтычных методык у залежнасці ад лакалізацыі, характару паталагічнага працэсу, асаблівасцяў яго плыні, індывідуальных асаблівасцяў пацыента.

Праграма рэабілітацыі ўключае комплекс мерапрыемстваў, найважнейшым складнікам якой з'яўляецца фізіятэрапія і лячэбная фізкультура. Фізічныя фактары прымяняюцца ў залежнасці ад лакалізацыі, характару паталагічнага працэсу, асаблівасцяў яго цячэння, індывідуальных асаблівасцяў пацыента.

У кабінеце электратэрапіі магчыма правядзенне практычна ўсіх відаў электралячэння:

ўздзеянне пастаянным электрычным токам (гальванізацыя, лекавы электрафарэз), імпульснымі токамі (электрасонтэрапія, дыядынаматэрапія, ампліпульстэрапія, інтэрферэнцтэрапія, флюктуарызацыя, электрадыягностыка, электрастымуляцыя), электрычным токам высокага напружання (мясцовая дарсонвалізацыя), электрычнымі, магнітнымі і электрамагнітнымі палямі розных характарыстык (магнітатэрапія (апараты серыі "СПОК"), ультравысокочастотная тэрапія, мікрахвалевая (міліметрахвалевая і сантыметрахвалевая) тэрапія; выкарыстанне механічных ваганняў асяроддзя (ультрагукавая тэрапія, лекавы фонафарэз).

, электрическими, магнитными и электромагнитными полями различных характеристик (магнитотерапия (аппараты серии «СПОК››), ультравысокочастотная терапия, микроволновая (миллиметроволновая и сантиметроволновая) терапия; использование механических колебаний среды (ультразвуковая терапия, лекарственный фонофорез).

У аддзяленні функцыянуе масажны кабінет, дзе працуюць два масажысты; праводзіцца вібратэрапія на масажнай кушэтцы.

Абсталяванне кабінета пнеўмакампрэсійнай тэрапіі прадстаўлена апаратамі "Лімфамат" і "Прэсамед" (з іх дапамогай памяншаюць і ліквідуюць ацёкі канечнасцей, у тым ліку і лімфатычныя).

У кабінеце святлолячэння праводзіцца лазаратэрапія (апарат "Лазермед"), магніталазаратэрапія і гемалазарамагнітатэрапія (апарат "Раднік"), фотатэрапія (апарат "Біяптрон"").

У аддзяленні таксама прымяняюцца метады са змененым або асаблівым паветраным асяроддзем (аэразольтэрапія, аэраіонатэрапія, галатэрапія).

Цеплалячэнне прадстаўлена гразелячэннем у выглядзе мясцовых аплікацый сапрапелевай гразі.

Водалячэнне ўключае розныя віды гідратэрапіі (душы: струменісты, цыркулярны, падводны душ - масаж; ванны: прэсныя, араматычныя, лекавыя) і бальнеятэрапіі (мінеральныя ванны, газавыя ванны ў выглядзе жамчужных ваннаў; як сучасная разнавіднасць вуглякіслых ваннаў у аддзяленні прымяняюцца "сухія" вуглякіслыя ванны ад апарата "Рэабокс").

У аддзяленні праводзяцца ўсе віды лячэбнай фізкультуры (ЛФК). Працуюць 3 інструктары-метадысты. Групавая ЛФК праводзіцца ў зале плошчай 60 кв. метраў. Зала абладжана ўсім неабходным абсталяваннем для правядзення поўнага комплексу лячэбнай гімнастыкі. Асаблівая ўвага надаецца індывідуальнай ЛФК.

Лячэнне і рэабілітацыю ажыццяўляе высокакваліфікаваны медыцынскі персанал

  • eacf225a02dcd35ad59cd79ada5a6acd
  • год качества
  • БРСМ1
  • MEDNET.BY —
Электронная медицинская библиотека
 

С целью улучшения работы и для обеспечения технической возможности функционирования сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта). Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «Принять» Работа с персональными данными