Клініка-дыягнастычная лабараторыя

Загадчыца лабараторыі :

Саўляк Святлана Анатольеўна

Тэл.: (+375 17) 516 70 51

Клініка-дыягнастычная лабараторыя цэнтра – гэта сучасная лабараторыя, якая адпавядае сучасным стандартам.

Лабараторыя абсталявана найноўшым высокатэхналагічным абсталяваннем:

Біяхімічны аналізатар BioSystems А-15 ;
(Іспанія)
Гематалагічны аналізатар Beckman Coulter AsT diff ;
(ЗША);
Сістэма для імунаферментнага аналізу Mindray
(Кітай);

У КДЛ праводзіцца шырокі спектр розных лабараторных даследаванняў па наступных напрамках:

  • Гематалагічныя даследаванні: (вызначэнне колькасці лейкацытаў, эрытрацытаў, трамбацытаў, канцэнтрацыі гемаглабіну, вызначэнне, дыферэнцыяльны падлік лейкацытарнай формулы, вызначэнне ХАЭ (хуткасць асядання эрытрацытаў));
  • Агульнаклінічныя даследаванні: (агульны аналіз мачы, аналіз мачы па Нечыпарэнка);
  • Гемастазіялагічныя даследаванні: (вызначэнне АЧТЧ (актывіраваны частковы тромбапласцінавы час), ПТЧ (пратрамбінавы час), ПТІ (пратрамбінавы індэкс), МНА (міжнародныя нармалізаваныя адносіны), фібрынагену);
  • Біяхімічныя даследаванні:

    1. Бялковага абмену – агульны бялок, альбумін, мачавіна, крэатынін;
    2. Вугляводнага абмену – глюкоза, фруктозамін, глікалізаваны гемаглабін;
    3. Ліпіднага абмену – трыгліцэрыды, агульны халестэрын, ліпідаграма (ЛПНП, ЛПВП);
    4. Ферментатыўны абмен – альфа-амілаза, ліпаза, АСТ, АЛТ, ГГТП, ЛДГ, шчолачная фасфатаза;
    5. Мінеральны абмен – кальцый, магній, фосфар, жалеза;
    6. Пігментны абмен – агульны білірубін і яго фракцыі.

На аснове біяхімічных тэстаў распрацаваны праграмы:

  • прафілактычны лабараторны профіль;
  • дыягнастычныя лабараторныя профілі – пячоначны, панкрэатычны, касцявы, нырачны, сардэчны;

Імунаферментныя даследаванні:

  • вызначэнне гармонаў шчытападобнай залозы – ТТГ, Т4 св., АТ-ТПО, ТГ;
  • вызначэнне гармонаў гіпофізу – ЛГ, ФСГ, пралактын;
  • вызначэнне палавых гармонаў – эстрадыёл, тэстастэрон;
  • вызначэнне гармонаў кары наднырачнікаў – кортызол;

Біяхімічныя даследаванні мачы: (глюкоза, микраальбумін, креатынін, бялок, альфа-амілаза, проба Рэберга);

У КДЛ выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі, якія забяспечваюць бяспеку пацыента і персаналу – вакуумныя сістэмы для ўзяцця вянознай крыві BD Vacutainer, сістэма для ўзяцця капілярнай крыві BD Microtainer, бяспечныя аўтаматычныя кантактна-актывіруемыя ланцэты для праколу пальца.

Высокі ўзровень дакладнасці вынікаў лабараторных даследаванняў дасягаецца дзякуючы выкарыстанню дыягнастычных набораў рэактываў сусветных вытворцаў і перадавых тэхналогій.

У КДЛ працуе шматузроўневая сістэма кантролю якасці лабараторных даследаванняў.

Мы цэнім ваш час, таму ўсе лабараторныя даследаванні выконваюцца на працягу 1 працоўнага дня.

  • eacf225a02dcd35ad59cd79ada5a6acd
  • год качества
  • БРСМ1
  • MEDNET.BY —
Электронная медицинская библиотека
 

С целью улучшения работы и для обеспечения технической возможности функционирования сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта). Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «Принять» Работа с персональными данными