Міжнароднае супрацоўніцтва

Навукоўцамі і практыкамі нашага цэнтра ажыццяўляецца цеснае супрацоўніцтва са спецыялістамі розных навуковых устаноў бліжняга і далёкага замежжа па пытаннях медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі.

Мэта міжнароднага супрацоўніцтва: арганізацыйнае, інфармацыйнае, метадычнае і кансультатыўнае забеспячэнне міжнароднай дзейнасці Цэнтра, садзейнічанне ўмацаванню навуковага патэнцыялу, ўдасканаленню матэрыяльна-тэхнічнай базы.

  1. Працягваюць дзейнічаць двухбаковыя дагаворы аб супрацоўніцтве на бязвыплатнай аснове аб навукова-практычным супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі:
  • федэральным дзяржаўным унітарным прадпрыемствам «Усерасійскі навукова-даследчы інстытут чыгуначнай гігіены Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека», Расійская Федэрацыя, г. Масква;
  • некамерцыйным акцыянерным таварыствам «Медыцынскі ўніверсітэт Караганды», г. Караганда, Казахстан;
  • дзяржаўнай бюджэтнай установай аховы здароўя Пермскага краю «Медыка-санітарная частка №11 ім. С.М. Грынберга», г. Перм, Расійская Федэрацыя;
  • краявой дзяржаўнай аўтаномнай установай «Цэнтр комплекснай рэабілітацыі інвалідаў», г. Перм, Расійская Федэрацыя;
  • дзяржаўнай установай "Рэспубліканскі Цэнтр рэабілітацыі Міністэрства па справах грамадзянскай абароны і надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Татарстан", Рэспубліка Татарстан;
  • федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установай адукацыі «Расійскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт», г. Масква, Расійская Федэрацыя;
  • дзяржаўнай бюджэтнай установай аховы здароўя Рэспублікі Мардовія "Рэспубліканскі анкалагічны дыспансер", г. Саранск, Рэспубліка Мардовія.
 

С целью улучшения работы и для обеспечения технической возможности функционирования сайта используются файлы «cookies» (файлы с данными о прошлых посещениях сайта). Продолжая использовать сайт и нажимая на кнопку «Принять» Работа с персональными данными