Клінічныя падраздзялення
Дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі” разлічаны на 110 месцаў для аказання медыцынскай рэабілітацыі ва ўмовах стацыянара пацыентам пасля завяршэння аператыўнага лячэння анкапаталогіі разнастайных органаў, а таксама з захворваннямі апорна-рухальнага апарату, нервовай сістэмы, ЛОР-органаў, дыхальнай сістэмы, сардэчна-сасудзістай сістэмы і парушэннямі абмену рэчываў.
Цэнтр абладжаны сучасным спецыяльным рэабілітацыйным абсталяваннем, гэта апарат агульнай нізкачастотнай і нізкаінтэнсіўнай імпульснай магнітатэрапіі «Магнітатурбатрон», апарат «Магнітамед», апараты: «Лімфамат», «Pressomed» і інш. для паспяховага правядзення аднаўленчай тэрапіі.
Рэабілітацыю пацыентаў праводзяць высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія валодаюць шматгадовым вопытам і ведамі сучасных дасягненняў у сферы рэабілітацыі.
Праграма рэабілітацыі ўключае комплекс мерапрыемстваў, найважнейшай часткай якога з'яўляецца псіхатэрапеўтычная і псіхалагічная дапамога, лячэбная фізкультура і фізіятэрапія. Фізічныя фактары прымяняюцца ў залежнасці ад лакалізацыі, характару паталагічнага працэсу, асаблівасцяў яго плыні, індывідуальных асаблівасцяў рэабілітанта.
Паказанні да планавай медыцынскай рэабілітацыі
Пералік медыцынскіх паказанняў і супрацьпаказанняў для стацыянарнай медыцынскай рэабілітацыі ў ДУ «РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі»
(зацверджаны загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь № 1168 ад 12.11.2014 г. «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у загад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2011 года №28 «Аб парадку адбору і накіравання пацыентаў на медыцынскую рэабілітацыю ў ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі»)